Што гэта?
Сезонная міграцыя лемінгаў?
НЕ!
Пералётныя птушкі?
НЕ!
Гэта вандроўныя лялечнікі!
Хутка вясна, вяртаюцца пералётныя птушкі, а ў наш горад
прыбываюць
«Вандроўныя лялечнікі»!
Хто гэта?!
Гэта цэлых тры тэатра з Расеі, Літвы і Беларусі, лаўрэаты
розных міжнародных фестываляў, уладальнікі узнагарод, дыпломаў і гэтак далей, і
таму падобнае!
Што за тэатры?!
«Вандроўныя лялечнікі» - гэта:
тэатр «ТрыЛіка» (Масква), «Stalo teatras» (Вільнюс), тэатр
«Правінцыя» (Гродна)!
Унікальны міжнародны тэатральны праект «Вясновае
падарожжа" - гэта спектаклі:
«Пра тыграў і сланоў», «Падарожжа ягня» і «Казка аб Мёртвай
царэўне ды аб сямі волатах»!
Тры тэатра - тры дні ў Менску!
Выдатнае завяршэнне вясновых канікулаў для дзяцей і
магчымасць зноў адчуць сябе дзіцем для дарослых!
«Вандроўныя лялечнікі» - гэта:
- займальнае вандраванне ў цудоўны свет тэатральнай казкі!
- незабыўныя ўражанні!
- і выдатнае прагулянка для ўсёй сям'і!
Comments[ 0 ]
Отправить комментарий